суббота, 8 мая 2010 г.

Весна

1. Сон.

А помнишь, ты видел сон? В нем было много маааленьких, маленьких детей. Солнце, поле, цветы... Дети водили хороводы, пели песни, танцевали. Казалось, будто вся земля залита детским смехом. Ты еще сказал тогда, что у меня в волосы было вплетено много разноцветных лент, и мы кружились, кружились, кружились... А потом ты проснулся и увидел меня: бледную, тихую, спокойную... Я помню, как ты что -то кричал, бил меня по щекам и куда-то звонил... А потом - яркий свет, такой яркий, что мне хотелось закрыть лицо руками, но я почему-то не могла этого сделать. Вокруг не было ничего. А потом я увидела нашу дочку, белокурую голубоглазую красавицу, которая тянула к своей маме ручки и смеялась...


2. Война.

Я открыла глаза и увидела тебя. Ты был страшно утомлен и напуган. Ты что -то говорил, обнимал меня, успокаивал... А я улыбалась. Через несколько месяцев ты уехал... А я узнала, что у нас будет дочь... Мое письмо доставило тебе приятную весточку и ты обещал вернуться.... А потом началась война...


3. Эвакуация.

Нас эвакуировали. Куда-то везли, никто ничего не говорил. Паника, ужас, глаза , отражающие страх... Мне повезло, родила я в деревне. Но от тебя вестей не было... Я писала каждый день, думала о тебе каждый час, каждую минуту... Смотрела на дочку и видела твои глаза, твою улыбку. Время шло, в деревне мы много работали и постоянно боялись чего-то неведомого... Росла наша дочь.


4. Пропавший без вести.

19 апреля 1944. В окно постучали. На улице еще было темно, до рассвета оставался примерно час. Принесли почту. Тогда я испытала двойное потрясение. Радости и горя... "Александров Сергей Владимирович считается пропавшим без вести. Примите мои соболезнования. Его друг, Денис." В конверт был вложен засушеный цветок мать-и-мачехи.


5. Девятое мая 1945.

Цветы, парад и радость.

В Беларуси погиб каждый четвертый... Слезы, горе, победа...


6. Очередь в булочной.
"Мама, мама, когда мы пойдем отсюда? Я кушать хочу.. " - дергала за подол Маша.
"Таня?" - я обернулась и увидела тебя.
"Мама, мама!!! Папа вернулся!!!"

Lynx, 8 мая 2010

пятница, 7 мая 2010 г.

Рычали гитары и моторы


Танцевали даже врачи скорой помощи

VI рок-байк-фестиваль «Хавайся ў бульбу» проходил на турбазе «Неман».
Необычной была атмосфера: качественная музыка, чистый воздух и мотоциклы. Многие гости отправились на стоянку к байкерам, рассматривали и фотографировались с их «железными конями».
Хедлайнерами первого дня фестиваля стала «Крамбамбуля». Людей к этому времени собралось человек 700. Танцевали даже врачи, которые приехали на скорой помощи. Кстати, обращений к ним не было. Кроме песен и отличного настроения, «Крамбамбуля» подарила зрителям веселый танец, так сказать, ремикс на народные танцы с вкраплением драйва. То, как пляшут пятеро мужчин, некоторые хранители порядка записывали на мобильные телефоны.
Когда на сцену вышла IQ 48, стал накрапывать дождь. Гости начали понемногу расходиться, но основная масса осталась. Кто-то пошел попить кофе, кто-то поесть шашлыков. Это было предусмотрено. Примечательно то, что «Лидское пиво» организовало пивной бар, где можно было приобрести и выпить бокал-другой пива. На территории также продавали игрушки, майки и значки с соответствующей символикой…
Минус в том, что не было столовой. Простой бюджетной столовой, где могли бы поесть те, кто приехал с ночевкой, или сами байкеры. По словам организатора фестиваля Cергея Финского, и сама турбаза «Неман», оказалось, не очень подходила для подобного действа: места мало и гостиница могла быть лучше и просторнее.
Второй день фестиваля огорчил дождем. Концерт открывали парни из Волковыска. Группа «СанУзел» всячески поддерживала позитивную атмосферу. Зрителям дождь не мешал. Публика пела, исполняли фольк, который понравился не всем, но на вкус и цвет, как говорится…
«Аддис Абеба» «собрала» очень большое количество людей. Как оказалось, Гродно – любимый город вокалиста. Хедлайнером же стала группа «J:Морс». Владимир Пугач, солист, перед выходом на сцену замерз, но не волновался. К моменту выступления группы зрители уже были отлично «разогреты» и активно подпевали и аплодировали. А одна женщина подарила Владимиру цветы! Зрители не хотели отпускать артистов.
В полночь началось файер-шоу. Если говорить молодежным сленгом – «отожгли» по полной программе. Танец огня, танец с огнем. Очень эмоционально и опасно, так как файерщики крутят цепи, факелы с огнем.

Справка «ВГ»

На «Хавайся ў бульбу» в первый день выступали группы «Иго», «Твой Город», «Любимая вредная привычка» , «Мадера Хард Блюз», «Крамбамбуля», IQ 48. Во второй день: «СанУзел», «Тандербол», «НагУаль», «Аддис Абеба», «J:Морс» и Afflatus Apparatus.


Ссылка на опубликованную статью в Вечерке:  http://www.vgr.by/index.php?option=com_content&view=article&id=4645:2010-05-06-06-53-30&catid=33&Itemid=100105

воскресенье, 2 мая 2010 г.

Атмараві: я вырас на савецкім эстрадным жаху

18 сакавiка 2010 | Піша Маша Дробава
Чалавек, які не карыстаецца сапраўдным імем, грае празахадную музыку і жыве палову жыцця ў Мюнхене, зазірнуў у Гродна з канцэртам. Раві цёпла сустрэў мяне калі я зайшла ў грымёрку: было нечакана і прыемна атрымаць пацалунак ў шчаку.

У грымёрцы панаваў хаос, на канапе грувасціліся старая гітара, торбы і рэчы... Арганізатар канцэрту, Сяргей Фінскі, уладкоўваў справы з абсталяваннем, з кімсьці дамаўляўся. Вераніка, дзяўчына, якая дапамагала Сяргею, мыла посуд і рабіла гарбатку для Раві.



А ён сядзеў, сканцэнтраваны, і складаў спіс песняў на свой выступ. У гэтай нервовай атмасферы ён, падавалася, быў самы спакойны, нават утульны: джынсы, чырвоная футболка, чорная скураная бранзалетка на руцэ… Раві паклікалі на саўнд-чэк, гэта значыць – наладжваць абсталяванне і гук. Потым прышоў Іван Пачывалаў з гітарай і заняў месца Раві. Мы селі за стол і пачалі размаўляць. Вераніка паставіла Раві гарбату: «Табе з цукрам?». Я ўзгадала, што ў мяне ёсць цукерка. Так, за гарачай гарбаткай, і праходзіла нашая размова.



– Ты з самай раніцы ў Гродна. Паглядзеў горад, пашпацыраваў?

– Не-не. У мяне няма часу, мне нельга, не цікава, трэба берагчы голас, тым больш, калі мне трэба граць канцэрт. У мяне такая фізіялогія, ды… холадна на вуліцы, мінус пяць. Калі, нават, пятнаццаць хвілін правядзеш на холадзе, маеш рызык не заспяваць…



– На тваім сайце пазначаныя гарады: Мінск, Мюнхен, Санкт-Пецярбург. Ты выступаеш у гэтых гарадах?

– Не, я там бываю. То бок, у Мінску і Піцеры выступаю, а ў Мюнхене – адпачываю і купляю кружэлкі, музычныя інструменты. Там няма ніякага сэнсу выступаць. У Піцеры дваццатага сакавіка будзе прэзентацыя новага выдання «Раманцікі», якое выйшла на лэйбле «Бомба – Піцер». Але я сам аплаціў выпуск гэтай кружэлкі, ад «Бомбы – Піцер» там толькі штрых-код і прома. Прэзентацыя пройдзе ў кнігарні «Буквоед» на Плошчы Паўстання: будуць песьні, размовы. А 27-га ў клубе «Цыпа» адбудзецца канцэрт.



– Чаму ў Мюнхене безсэнсоўна выступаць?

– А які сэнс выступаць перад людзьмі, калі яны не ведаюць рускай мовы? Перыядычна ўсплываюць разважанні: з'ехаць на захад, дамагчыся прызнання... Прызнання чаго? Мне ўжо не мала гадоў, я там пражыў дастаткова шмат, і я разумею, што менавіта там людзі могуць прапанаваць. Яны выраслі ў іншым асяроддзі, з дзяцінства слухалі добрую музыку, а не той шлак, які ў нас тут круцілі: Антонаў, Панароўская, Баярскі….



– А ты на чым вырас?

– На гэтым барахле… А што рабіць? Дзе было браць музыку? Добрую поп-музыку, якую я люблю, я знайшоў даволі позна, гадоў у 13-14. Захадныя людзі (ну, сапраўды, не амаль усе) з народзінаў слухаюць Элвіса, і гэта – з пяцідзесятых гадоў. А нам, каб ачысціцца ад савецкага «эстраднага» жаху, патрэбны час. На Захадзе гэты час выкарыстоўваўся на ўдасканаленне тэхнікі гульні, тэхнікі выканання… А што я магу прапанаваць? Нічога. На Захадзе мае сэнс граць народным калектывам. Тое, што тут арганічна і спрадвечна, тое, чаго там няма. А ў мяне жанр празахадны, за выключэннем мовы.



– А чаму цябе няма на радыёхвалях?

– Справа ў тым, што няма тых, хто б цэліўся на інтэлектуальную моладзь, ці інтэлектуальны сярэдні клас. Такіх вытворцаў у Беларусі проста няма, так жа, як і ў Расіі. А калі б яны былі, і ў іх былі б грошы сябе рэкламаваць, і гэтымі грашыма падтрымліваць сродкі масавай інфармацыі… Напрыклад, ёсць гатычны метал, лагічна яго рэкламаваць у часопісе пра татуіроўкі. Праўда, гэта вельмі вузкае асяроддзе, гэта не мая мэтавая аўдыторыя… Дакладна павінны быць і хіп –хоп часопісы, якія асвятлялі б нейкія скейтэрскія праблемы...



Нехта зазірнуў у грымёрку, у Веранікі зазваніў тэлефон… Дагэтуль не разумею, як у гэтай перадканцэртнай мітусні Раві быў спакойны і стрыманы.






– Колькі канцэртаў ты адыграў?

– У мінулым годзе – 70, і гэта не вельмі шмат. Bob Dylan грае па 150 канцэртаў кожны год ужо 15 гадоў запар. А шматлікія захадныя артысты граюць па 250 канцэртаў у год, практычна кожны дзень.



– Ты дзе-небудзь працуеш?

– Не, я ўсё ж такі зарабляю сабе на жыццё выключна канцэртамі і продажам кружэлак. Але я магу так жыць толькі таму, што мне не трэба плаціць за арэнду, у мяне ёсць кватэра.



– Ты першы з музыкаў, з кім я размаўляю, хто зарабляе выключна музыкай, а не, напрыклад, плотніцкай справай.

– Тут зразумела. Калі ставіць сабе мэту… не хадзіць на працу (на жаль, ніхто такой мэты не ставіць). Не захапіць масавую аўдыторыю ці сусветнае панаванне (смяецца), а менавіта – «не хадзіць на працу»... Тады будзе прадукт, які нараджаецца, талент, які запрацуе... І пры ўдзеле прафесіяналаў гэты прадукт магчыма давесьці да таго ўзроўню, калі ён будзе прадстаўляць з сябе моц, і потым зрабіць так, каб гэты культурны прадукт знайшоў сваю аўдыторыю, і сам стаў мэтай.



– На якую аўдыторыю ты разлічваеш?

– Разлічваю – не разлічваю... Няма такога: зараз я буду разлічваць на «нізкую» аўдыторыю, ці там, як пішуць пра Таццяну Зыкіну, абвінавачваючы яе ў тым, што яна спявае для лесба-школьніц, дзяўчат 15-16 гадкоў. Гэта – выдатная аўдыторыя, і я вельмі хацеў бы ўмець мэтанакіравана працаваць на лесба-школьніц (смяецца). Але, на жаль, гэта занадта высокі пілатаж… Няхай ты будзеш Іван Шапавалаў, Трэвар Хорн, Айзеншпіс. Кім бы ты ні быў, нават калі табе вельмі хочацца якую-небудзь мэтавую аўдыторыю захапіць, наўрад ці гэта атрымаецца. Аўдыторыя складаецца сама.



– А якая ў цябе мэта?

– Усталяваць дыялог паміж сабой і публікай і паглядзець, што з гэтага атрымаецца. У мяне з'яўляюцца песні, ёсць ідэя, нешта здараецца ў навакольным свеце, атрымліваецца нейкі ўрывак жыцця больш шчыльны, чым усё астатняе. Гэта можа быць эмоцыя, сітуацыя, і яна патрабуе свайго выказвання. З'яўляецца жаданне гэта пазначыць і сказаць: давайце на гэта паглядзім разам.



– Не шмат тых, хто хоча глядзець на нейкія праблемы…

– Гэта так… Можна глядзець на што заўгодна, але хочацца глядзець на рэальныя рэчы, а не на ілюзію. У гэтым, можа быць, ёсць адрозненне мяне ад іншых артыстаў, якія спяваюць на розных постсавецкіх мовах, якія ад жадання адмежавацца ад рэальнасці прыдумляюць нейкія чароўныя сусветы. Мне гэта не цікава.



Нашую размову зноў перапынілі. На гэты раз – настойлівыя людзі з тэлебачання. Давялося ім саступіць майго суразмоўцу. Раві прапанаваў мне дапамагчы яму – прадаваць яго кружэлкі і фотаздымкі. Я пагадзілася. А потым ён пайшоў на сцэну. Пасля канцэрту яго кружэлкі куплялі больш, чым перад выступам. Ён раздаваў аўтографы на кружэлках і ветліва фатаграфаваўся з фанатамі, якія аж пішчалі ад задавальнення – хоць побач пастаяць! Пасля канцэрту Раві пайшоў пакаваць гітару, збіраць рэчы… Я заматала шалік, накінула паліто, але мы ўсё размаўлялі і размаўлялі… Пасля выступу голас Раві стаў глухаватым, ды і сам ён выглядаў стомленым. Яго чакала дарога дамоў… На развітанне я спытала:



– Ты не карыстаешся сваім імем… А ў пашпарце?

– А ў пашпарце ёсць нумар і лічбы.



– Раві, калі ты шчаслівы?

– Я вельмі рэдка бываю нешчаслівы. У мяне няма рэзкіх узлётаў і падзенняў. Даволі збалансаванае адчуванне задавальнення.

Здымак аўтаркі

http://www.t-styl.info/by/58/30/2988/

Сяргей Міхалок пра ўрачыстасць самадзейнасці

25 сакавiка 2010 | Піша Маша Дробава
На гэтым тыдні Гродна наведалі музыкі, якія спяваюць нецэнзурныя песні і маюць аншлагі на канцэртах. «Дай Дарогу» і «Ляпис Трубецкой» распавялі Твайму Стылю, што трэба рабіць, каб мець поспех і што яны адчуваюць, калі яны - на сцэне.

У дзень канцэрту ішоў дождж. Пад дахам стаялі людзі рознага ўзросту, але, у асноўным, моладзь. Хто чакаў сяброў, хто шукаў, дзе купіць білет ці знайсці запрашальны, некаторыя проста чакалі, калі адчыняць дзверы «Парламенту». У мяне не было аніякага плану, як дамовіцца з «Ляпісамі» на інтэрв'ю таму, што арганізатар канцэрту, Дзяніс Мацяс сказаў мне, што гурт адмовіўся размаўляць з журналістамі, нават, прэс-канферэнцыі не будзе. Але знаёмы з «Радыё Гродна», якога я таксама сустрэла пад дахам, мяне «супакоіў» - прэс-канфэрэнцыя ўжо была! А 16 гадзіне. «Усё! – Падумала я. - Цяпер дакладна нічога не атрымаецца». І пайшла на канцэрт.



На сцэне ўжо граў гурт «Дай Дарогу» і тут я ўбачыла яшчэ аднаго свайго знаёмага, які супрацоўнічае з гуртамі «Твой Город», «Тлуста Луста», «Кальян». Проста нейкі дзень (дакладней, вечар) сустрэч!






Знаёмы сказаў, што ведае, дзе грымёрка. І мы пайшлі праз вялікую залу, нейкімі калідорамі… І вось на лесвічнай пляцоўцы сустрэлі Сяргея Міхалка, які пагадзіўся на размову. Мы пашукалі месца, дзе было б зручней адказваць на пытанні, і трапілі на дзверы з надпісам: «Мясной цех». Сяргею месца спадабалася.



– Выступы гурту маюць поспех як на беларускіх пляцоўках, так і за мяжой. Што, на вашую думку, трэба рабіць музыкам, каб дасягнуць поспеху?

– Ну, няма такога арыенціру на слова «поспех», таму што ў сучасным грамадстве слова «поспех» набыло негатыўнае адценне. І я больш «падтрымліваю» аўтсайдэраў, людзей, якія пазіцыянуюць сябе як антысоцыўм, нонканфармізм. То бок, для мяне Том Уэйтс (амерыканскі спявак і аўтар песен, кампазітар, акцёр - аўт.) сімвалізуе поспех, а для пакалення МузТВ і МТV, які небудзь тоўсты Цімбалэнд ці Бейонсэ, вось хто сімвалізуе поспех… Для іх важная колькасць плацінавых альбомаў і грошай. Для мяне ж крыклівы мільярдэр, які выдае сябе за дабрадзея, купляе грамадныя яхты ды ўтрымлівае штат садоўнікаў ды кухарак, проста корчыць з сябе «нейкага рок-н-рольнага бунтара», хоць за апошнія 15 гадоў ніводнай нармальнай песні не напісаў. Таму няма ніякіх рэцэптаў.



Тое, што зараз адбываецца на індзі-сцэне ў Беларусі, у контр-культуры – гэта і ёсць сапраўдны творчы музычны гераізм. Усе размовы на тэлебачанні пра нашую паспяховую эстраду – блеф. Гэта містыфікацыя, гэтага свету ўвогуле не існуе. Я гляджу на афішы і нічога не бачу, нічога не разумею. Я не разумею, аб кім ідзе размова.



– Між іншым, гурт перамагае на фестывалях, атрымлівае кароны…

– Не гледзячы на тое, што мы атрымліваем прызы, што тысячы людзей ходзяць на нашыя канцэрты, мы існуем у сегменце андэграўнду. Гэта парадокс сучаснага стану ў былым СССР. Рок-н-рол у нас можа існаваць у андэграўндзе. Ўсё, што звязана з мэйнстрымам - усё становіцца гнілым і … гэта грамадная фінансавая піраміда, гэта хлусня. То бок, я сябе пазіцыяную, як вор. Я – рабочы клас ад музыкі, я жыву штодзённымі творчымі знаходкамі, мне важны футурызм, мадэрнізацыя маіх уласных ідэй. Я адчуваю патрэбу ў новых паэтычных спектаклях, для мяне гэта жыццёвая неабходнасць. А ўсе гэтыя мультымедыя – зомбі.



Кожны музыка павінен прайсці эвалюцыю. Спачатку ён павінен быць меламанам. Любы геніяльны музыка – Іггі Поп, Джымі Хендрыкс – яны слухалі тысячы гуртоў, яны пранізаныя наскрозь палітрай усёй музычнай пратэстнай духоўнасці. Не трэба думаць бізнэс-параметрамі, яны ўжо не працуюць. Паглядзіце на гурт Арцік Манкіс: дзякуючы інтэрнэту і таленту, не падпісаўшы ніводнага кантракту, праз 3 месяцы яны сталі збіраць аншлагі на сваіх канцэртах. Вось шлях для сучаснага музыкі. Ёсць добрая прымаўка: нарадзіцца дурнем – не сорам, памерці дурнем – сорам. Таму для ўсіх старт аднолькавы, а шлях – у кожнага свой, уласны. Галоўнае – жыць і думаць. Кожны чалавек народжаны героем.



Я ў студыі глядзеў глянцавы часопіс... Я не ведаю іх, хто гэтыя дзяўчаты ў золаце, што гэта за гамасня… У якім свеце яны жывуць? Няўжо яны не бачаць, што ёсць сапраўдны свет, які складаецца з іншых фарбаў, больш жывых і цікавых. Няхай гэты свет больш небяспечны…



– Я думаю, у кожнага свае каштоўнасці. У кагосьці - грошы, у кагосьці ….

– У сэнсе? Вы не верыце ў тое, што цывілізацыя пакінула для нас агульныя каноны?

– Так, натуральна, духоўныя…

– Васьмярычны шлях? Так, правільна. А якія іншыя? Дзесяць запаведзяў, гэта як бы вось каардынат, крок у права, крок у лева – гэта твая ўласная справа. Але ёсць рэчы, якія для ўсіх аднолькавыя.



– Вы граеце ўжо 20 гадоў. Да чаго вы імкнецеся?

– Я імкнуся, каб кожны год «спісваў» два, я лічу, што я маладзею. Для мяне не важныя ўсе гэтыя заслугі, усё гэта глупства. 20 гадоў… Некаторыя людзі святкуюць юбілеі, але яны, як былі ў пачатку шляху, шэрымі трутнямі, так і засталіся. А ёсць людзі, якія напісалі адзін альбом, але ён вялікі, і яны згарэлі. То бок, важны не час, а моц і энергія, якую ты пакінуў пасля сябе. Аднаму хапіла і адной песні, а іншаму ўвогуле на сцэну не трэба было выходзіць. Галоўнае – кім ты зараз сябе адчуваеш. Я не адчуваю за сабой ніякіх заслуг, я сябе заўсёды адчуваю ў пачатку свайго творчага шляху. Кожную секунду мы нараджаемся і паміраем ізноў. Нармальны чалавек адчувае патрэбу браць новыя высоты, маляваць новыя палотны. Вы ўяўляеце сабе мастака, які намаляваў адну карціну і ходзіць усё жыццё яе паказвае? Чаму ў поп-культуры які-небудзь таўсцячок напіша «Синий туман» (тут суразмоўца мацюкнуўся –аўт.) і атрымлівае «народнага» артыста? Усе яго песцяць і мілуюць… А Ван Гог між тым, не прадаўшы ні адной карціны, пакінуў аграмадную спадчыну і заўсёды адчуваў цягу да самаўдасканалення. Прагнасць, фанабэрыстасць, самалюбаванне – ворагі творчага чалавека.



– Дайце сваю адзнаку беларускаму «шоў-бізнэсу».

– На сцэне зараз кіруе другога сорту эстрада і самадзейны шансон (смяецца). Людзі, якія павінны выступаць на сяброўскіх вечарынках і спяваць песні ля вогнішча – выходзяць на сцэну і курчаць з сябе артыстаў. Урачыстасць самадзейнасці ды ўзвышэнне вульгарнасці! У рэшце мы затрымалі выхад выканаўцы на сцэну. Таму – прабачце, каго мы прымусілі чакаць.






Гурт «Дай Дарогу» ўжо быў у грымёрцы, лідар Юры Стыльскі выглядаў вельмі стомленым, таму я абмежавалася кароткімі пытаннямі:



– Ці задаволеныя канцэртам? І што адчуваеце на сцэне?

– Усё было клёва. Прыемна, што людзі, якія прыйшлі на іншы гурт, адгукнуліся на нашы ляманты. Здараецца, я адчуваю, што мяне сілы пакідаюць, таму, што ў зале столькі вампіраў. А часам наадварот – прыліў, калі людзі не толькі забіраюць энэргію, але і аддаюць. Некалі «прэ», а некалі – выдыханым сябе адчуваеш і падаеш…



Дырэктар гурту Яўген Крук падтрымаў размову, адказаўшы на пытанне:



– Як вы лічыце, беларускаму гурту ёсць сэнс выступаць за мяжой?

– Калі гурт рускамоўны – не, адзінае выйсце – СНД. Напрыклад, Расія, дзе насамрэч калектыў можа быць запатрабаваным. Ну які сэнс? Заспявае «Дай Дарогу» на ангельскай мове, атрымаецца другі Блінк-182. Каму яны там трэба? Там ёсць сваё. Так, «Ляпіс» выступае ў ЗША, але там – вялікая рускамоўная дыяспара, а амерыканцам – гэта схадзіць, паглядзець «па-прыколу». Нам сэнсу няма, яшчэ тут столькі прасторы...



На заканчэнне – некалькі ўражанняў непасрэдна пасля канцэрту:

Аляксей: «Дай Дарогу» – панк, з нецэнзурнымі словамі, тэкстамі. «Ляпис Трубецкой» – таксама вясёлы панк, сацыяльная сатыра. Тут павінны весяліцца, адрывацца па поўнай – моладзь, падлеткі. А на справе – столікі з белымі абрусамі, цёці са сваімі мужамі, селі за столікі і зрабілі фуршэт! Шмат столікаў, з якіх не ўбачыш таго, што робіцца на сцэне.



Дзяўчына без імя: Канцэрт класны, але я прыйшла з мамай, ёй больш спадабаўся.



Хлопцы: Канцэрт класны, вельмі спадабаўся! Вельмі вясёлы. Так, супер! Наскакаўся, набегаўся, голас сарваў. Усё – чаго чакаў, усё было!



Дарослыя мужчыны: Канцэрт? Гук добры, але голас не вельмі чуваць. Вядома, памяшканне невялікае, а так… «Ляпісаў» слухаю даўно, яшчэ з тых пор, калі быў кіроўцам і размаўляў з магнітолай, таму, што больш не было з кім. А зараз «Ляпісы» зусім іншыя, вельмі змяніліся, але мне гэта падабаецца. Канцэрт – класны!.. А ўвогуле, мы ўжо старыя, нам па 40 гадоў, і прыйшлі мы сюды таму, што маладыя душой.



Мы з прыяцелем узялі верхнюю вопратку і разышліся па дамах. Я сама не слухаю «Ляпісаў», але ў галаве заселі словы «Культпрасвет, культпрасвет…».

Фота Віктара Навуміка і Аляксандра Сыра

http://www.t-styl.info/by/59/30/3042/
 

<<Хитрик, Хитрик! Поехали сосиски жарить!>>

Театралы знают ее как ведущую драматическую актрису Купаловского театра. Маленькие зрители помнят ее как лисичку Яночку в «Колыханке» на ЛАДе. А музыкальные поклонники приветствуют вокалистку группы «ДетиДетей». Нам же Аня Хитрик рассказала о человеческих образах, масках и ярких эмоциях. А также специально для «ленивого» номера поделилась секретом, когда она может отдохнуть, а когда находится в тонусе.

 

- Как раз в тонусе находиться постоянно не получается. Я расклеиваюсь, и валяюсь, и плачу, и по-всякому бывает. А сейчас весна, солнце, так мне легче справляться! Возьму «велик» и буду кататься!

 

Значит, всё-таки весна и лето – это наиболее комфортное время года для вас?

- Весна – да, но когда она тёплая. Даже если пойдёт дождь – неважно, главное, чтобы было тепло. Всё зазеленело, а я опять всё пропустила. Никак не могу поймать этот момент!

 

Может просто ленитесь... Кстати, часто бываете ленивы?

- Конечно. Бывает, лениво идти на встречу, которую можешь отменить. Особенно, если выдается отличный денек и тебе звонят, и говорят: «Хитрик, Хитрик! Поехали сосиски жарить!» И ты думаешь: но ведь и правда, был бы свободный день, если бы я не назначила эту встречу… Тебе жутко лень идти, но ты пообещала, и ты идешь… Иногда бывает, что отменяю, конечно, и тогда иду жарить сосиски!

 

Отдых-отдыхом, но к чему стремиться в своей жизни Аня Хитрик?

- У меня беда такая есть, я страшно переживаю, когда мне кажется, что я стою на одном месте. Когда чего-то не происходит долго, я начинаю переживать и сама себя мучить. Я знаю, что за этот год я могла бы сделать гораздо больше, чем сделала, и это меня очень мучает. Наверное, это стремление к тому, чтобы что-то происходило.

 

Ответьте на излюбленный вопрос поклонников: а в жизни вы такая же, как и на сцене?

- Жизнь - то она большая, с самого раннего утра и до самой поздней ночи. А на сцене ты пытаешься взять себя в руки. Ну, мало ли, что у тебя произошло. Ты встал с утра, а тебя тут же кто-то из родных расстроил. Ты же не понесёшь это всё на сцену. Так или иначе, ты вынесешь это, потому что это в тебе. Но в любом случае ты будешь думать о том, что люди пришли, и они пришли к тебе, и они пришли послушать песни, сопереживать с тобой, и им абсолютно не нужна какая-то дополнительная негативная энергия, поэтому пытаешься взять себя в руки. Но не всегда получается. У меня беда – на лице всё написано! Нравится – не нравится, плохо мне или хорошо. Я могу улыбаться, но всё равно всем будет всё понятно!

 

Согласны ли вы с высказыванием Шекспира: «Жизнь - театр, а люди в нем актеры»?

- Честно говоря, не согласна. Из-за того, что я в театре восемь лет, то мне как раз и не нравится, что жизнь сравнивают с театром. В театре мы сознательно идём на какую-то игру, надеваем на себя чью-то жизнь, это наша работа, а в жизни – это твой выбор. Ты можешь одеть маску и играть кого-то, хорошего или плохого, странного или не от мира сего, а можешь попытаться остаться самим собой, возможно, это будет и не так красиво и не так нравиться другим, как если бы ты одел маску, но это твой выбор. Мне нравится больше быть Хитрик – истеричкой или еще какой-нибудь, но Хитрик.

 Значит, вы уже нашли своё амплуа. Можете подсказать молодым актёрам, как найти свой образ и не потерять себя?

- К сожалению, не могу, так как это будет дурной совет. Я ничего с собой не делаю, мне просто приходится с собой бороться всю жизнь, как, в принципе, я думаю, каждому человеку, работающему в театре, или не работающему в нём. Очень много людей, которые работают где угодно, будь-то в торговле или еще где-то, напыщенные, наигранные, и так же много простых, нормальных людей. То же самое, когда спрашивают у актёра: как вжиться в роль? Если есть это – это от Бога, талант. Ты знаешь какие-то минимальные секреты, но для себя самой. Я не могу посоветовать, я бы даже хотела, чтобы мне кто-то посоветовал, как быть поспокойнее, как не растрачиваться. Мне друзья часто говорят: «Хитрик, что ж ты так себя мучаешь?!». Я бы может и хотела по-другому, но у меня не получается. Я даже не знаю, может, это не профессионально…

 

Знакомая, так скажем, боязнь многих актеров… А, кстати, чего вы на самом деле боитесь?

- Ой, много чего. Я вообще трусиха жуткая и каждый день, месяц, год с этим борюсь, но справиться могу не со всем. Тут всё зависит от людей, которые рядом со мной. Слава богу, они есть, и они мне помогают. Если бы не они, я бы уже выдохлась. Это очевидно, я сама по себе это вижу.

 

А когда вы счастливы?

- Вот этих состояний как раз очень много. Я не могу дать точного определения. Мне самой интересны все эти словари, умные люди, которые могут сказать: любовь – это ..., счастье – это..., Бог – это...

Я на самом деле счастлива от таких мелочей... От глаз, например! Еще счастлива, когда уберу и выброшу все ненужное. Я как-то взяла лист бумаги, села писать то, что я люблю, и что я не люблю. И я так напряглась, задумалась, что же не люблю… Всё люблю! Люблю в поездах кататься, люблю, когда ласточки начинают туда-сюда летать, и думаю, а вот старики говорили, это к дождю... Люблю, когда солнце вот так (прищуривается) странно светит, очень красиво. Вот это всё, и много всего и делает меня счастливой. И, если бы я была одна, то я, наверное, не долго смогла бы быть счастлива в такой красоте. Надо же поделиться с кем-то!

 

Маша Дробова

Специально для журнала Аbssent

С картинками можно посмотреть на блоге журнала:  http://abssent.com/blog/Intervyu/Hitrik_Hitrik_Poehali_sosiski_garit_30.html 

 


Адныя «бачаць» мульцікі, другія – чорцікаў, у іншых адлёты...


Адныя «бачаць» мульцікі, другія – чорцікаў, у іншых адлёты...

29 красавiка 2010 | Піша Маша Дробава
Першыя сонечныя праменьчыкі нагрэлі зямлю і паветра. Запахла вясной. Мы з дзяўчынкамі выйшлі з каледжу пагрэцца на сонейку. Размаўлялі пра дзявочыя справы. Да нас падыйшлі падлеткі, запыталіся запальнічку…

Мы падзівіліся: такія малыя, а ўжо паляць. Хлопцы пайшлі пад мост, на трубы. А потым мы ўбачылі іх з пакетамі на галавах. Я спачатку не зразумела, навошта гэта, а потым да мяне «дайшло». Мы вярнуліся на вучобу, але гэтая карціна засела ў маёй галаве. Дагэтуль такое я бачыла толькі па тэлебачанні. Самі па сабе паўсталі пытанні: навошта ім гэта, што ў гэтым прывабнага, і, увогуле, яны што, наркаманы? У іх яшчэ ўсё жыццё наперадзе – першае каханне, спатканні, пацалункі… Адказы я пайшла шукаць да ўрача-нарколаг Галіны Казіміраўны Кашко. Выявілася, што такіх дзяцей няшмат, але праблема існуе. Сёлетняя статыстыка паказвае, што пратаколы былі састаўлены на 13 чалавек. У іх ліку – 3 дзяўчынкі. Але залежнасць ёсць толькі ў аднаго хлопца.



– Хто ў асноўным пападае ў групу «рызыкі»?

– У асноўным гэта - дзеці з праблемных сем'яў, дзеці ў дзіцячых дамах, ці тыя, каму пасля школы няма чаго рабіць. Дзецям трэба сябе рэалізоўваць, ім патрэбныя зносіны не толькі з аднагодкамі, але і з бацькамі. Таксама пападаюць дзеці, якія стаяць на ўліку ў псіхіатра…



– А гэта трэба лячыць?

– Так… У нас шпіталізуюцца дзеці, падлеткі, якія трапляюць у залежнасць. З імі працуюць як урачы, так і псіхатэрапеўты. Справа ў тым, што без жадання самаго нарказалежнага яго нельга, і безсэнсоўна лячыць. Ёсць дзве фазы залежнасці: псіхічная і фізічная. Фізічная – гэта «ломка», абсціненцыя. А псіхічная… Калі сказаць слэнгам – стан «кайфу» і задавальнення, якія чалавек атрымлівае, гэта тое, што яго пераследуе. І калі ты «падсеў», вылячыцца вельмі цяжка.



– Да чаго прыводзіць залежнасць?

– Спачатку – дэградацыя асобы, потым – прыдуркаватасць. А на што падобныя іх твары: скура шурпатая, шэрая, вочы пустыя. Будучыня ў такіх людзей наўрад ці ёсць… Залежнасць – гэта калі чалавек не можа без «дозы» клею… Акрамя псіхалагічнага жадання, гэта яшчэ і мэта аблегчыць свае пакуты. Але чалавек не ўсведамляе ўсёй цяжкасці сітуацыі, пакуль не пачынаецца боль, ці «ломка», бо зараз толькі кайф.



– А што нюхаюць?

– Клей «Маналіт», «Будапрэн», «Мамент»… Справа ў тым, што яны танныя і іх лёгка набыць.



– Што пры гэтым адчувае чалавек?

– Усе па-рознаму. Адны бачаць мульцікі, другія – рознакаляровых чорцікаў, у іншых проста «адлёты»…



– Напэўна, вы ціквіцеся, навошта яны гэта робяць?

– У асноўным адказ адзін – расслабіцца. Шкада, што моладзь зараз толькі і можа раслабляцца спіртным, цыгарэтамі ды наркотыкамі…



– Ну, гэта танней, чым схадзіць, напрыклад, у басейн.



Глядзіце. Клей каштуе 2000 рублёў, яго хапае на 3 чалавек. Квіток ў басейн каштуе прыблізна 3000-7000 рублёў, але гэта – для паўналетніх. Але ў Гродна шмат розных кружкоў, секцыяў, таксама, і басейнаў, за якія не трэба плаціць грошай. І калі ты хочаш – знойдзеш занятак па розуме і сэрцы.



Мне не хацелася ўсё скідваць на дзяцей з праблемных сем'яў. І, увогуле, дзеці на мой погляд, толькі ахвяры. І не абставінаў, а грамадства. Я не атрымала ўсіх адказаў на свае пытанні і наступнай маёй суразмоўцай стала педагог-псіхолаг Анжэла Станіславаўна Крыванос.



– Чаму дзеці і падлеткі пачынаюць сябе атручваць клеем?

– Прычын можа быць некалькі: гэта і асаблівасці развіцця (псіхалагічнага, псіхічнага, фізічнага), і ўмовы сямейнага выхавання. Але асноўная прычына – тое сацыяльнае асяроддзе, у якім сцвярджаецца падлетак. І калі ў падлетка няма каштоўнасных арыентацый, калі ён яшчэ не навучыўся змагацца са складанасцямі, калі ў яго парушаныя зносіны з аднагодкамі, ці праблемы ў эмацыянальна-валявой сферы, і ён становіцца ўразлівым. Гэтыя фактары могуць прывесці да «прыёму» таксічных ці наркатычных рэчываў. Але гэтыя паводзіны накіраваны на самаразбурэнне. То бок, дзіця накіроўвае агрэсію на самога сябе.



Гэта прычыны, але ёсць і матывы: проста даведацца нешата новае, форма пратэсту, адчуванне прыналежнасці да падлеткаў, якія вакол яго. Прысутнічае і рызыка – забаронены плод салодкі. Гэта і спосаб уцёкаў ад цяжкіх перажыванняў...



– А калі наступае залежнасць?

– Вельмі хутка. Калі падлетку ў выпадку алкагалізацыі «трэба» 4 гады, то ў выпадку наркаманіі і таксікаманіі нашмат менш. Спачатку псіхічная, а потым і фізічная залежнасць…



Пры гэтым, калі нават сам чалавек усвядоміў, што хоча пачаць пазітыўны шлях жыцця, трэба працаваць з яго колам. Таму што, калі яны будуць ставіцца да яго так, як раней, ён зноў пачне. Кола будзе яго падаўляць. Псіхолагам і ўрачам трэба працаваць з асяродздем чалавека, а не толькі з ім... Мы не вучым падлетка змагацца з цяжкасцямі, быць самадастатковым. Мы гаворым: гэта абставіны ці сітуацыя. Гэта ўсё так, але чаму дзіця паддалося спакусе – гэта не абставіны, а ўласнае рашэнне. Чаму ён не сказаў «Не!». Трэба вучыць дзяцей адказваць за свае ўчынкі.



– Трэба вучыць іх свайму «Я»?

– Так. Але ў падлеткавым узросце дзяцей з «Я» не шмат. А калі яны ёсць – яны лічацца «белымі варонамі», яны могуць быць не папулярнымі. Падлеткі арыентаваныя на тыя нормы, якія усталяваныя ў кампаніі...Трэба вучыць іх пазітыўна думаць у адносінах да самога сябе.



– Каго трэба лячыць? Наркаманаў ці грамадства?

– Трэба ліквідаваць неспрыяльныя фактары, у якіх чалавек апынуўся...Таксама чалавек павінен ведаць аб тым, што будзе з ім пасля ўжывання. Пры гэтым важна ведаць, не толькі ,чаму гэта дрэнна, а чаму добра гэтага не рабіць! Павінна быць устаноўка на пазітыўную будучыню, на пазітыўнае стаўленне да самаго сябе.



– Што рабіць бацькам?

– Максімальна звяртаць увагу на дзіця. Павінны быць душэўная блізкасць, любоў да дзіцяці і прыняцце яго. «Дзякуй табе за тое, што ты ў мяне ёсць», а не «дапамажыце мне змяніць дзіця». І калі дзіця зразумее, што яно патрэбнае, у першую чаргу сям'і, у яго не будзе жадання шукаць задавальнення ўнутранага дабрабыту дзесьці. «Я ёсць і я патрэбны». Насамрэч сёння гэта актуальна.



Увечары мне патлефанаваў сябра, так, паразмаўляць. Я запыталася: «Ты бачыў калі-небудзь, як нюхаюць клей?». Яго адказ мяне шакаваў: «Так, я бачыў гэта. І рабілі гэта не дзеці, а хлопцы па 20 гадоў... Я ведаю, яны і зараз так адпачываюць. Некалькі разоў на тыдзень... ». Не веру, што 13 чалавек, якія стаяць на ўліку, гэта ўсе, хто сябе атручваюць...

Ілюстрацыя http://stvnews.ru